Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Чэр 2020

"Белнафтахім" чакае танкер з азербайджанскай нафтай у порце Адэсы да канца чэрвеня


Фота з архiва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" чакае чарговы танкер з азербайджанскай нафтай ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR у порце Адэсы да канца чэрвеня, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такая пастаўка ёсць у нашым графіку. Да канца месяца чакаем танкер у порце Адэсы", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Ён пацвердзіў, што аб'ём партыі складзе 85-90 тыс. т нафты. "На Мазырскім НПЗ гэту нафту чакаем атрымаць 10-15 ліпеня", - дадаў ён.

Што датычыцца іншых танкерных паставак, то Аляксандр Цішчанка адзначыў, што "работа над гэтым ідзе".

Як паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Азербайджан" намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагім Ахмедаў, кампанія плануе арыенціровачна 25-26 чэрвеня адправіць для Беларусі партыю нафты з грузінскага порта Супса.

SOCAR Trading (даччыная структура SOCAR) за сакавік-красавік паставіла беларускаму канцэрну "Белнафтахім" чатыры партыі нафты агульным аб'ёмам каля 335 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса - Броды на Мазырскі НПЗ. З іх тры партыі агульным аб'ёмам каля 250 тыс. т былі адпраўлены ў сакавіку і адна партыя аб'ёмам 85 тыс. т - у красавіку.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі