Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2022

"Белмытнясэрвіс" будзе супрацоўнічаць з кітайскай кампаніяй для развіцця транзітных перавозак


Фота "Белмытнясэрвісу"

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белмытнясэрвіс" і пекінская кампанія "Смарт Эйс Холдынг", якая ўваходзіць у склад Кітайскай асацыяцыі эканамічных саветнікаў, падпісалі мемарандум аб партнёрстве і стратэгічным супрацоўніцтве. Падпісанне адбылося ў час дзелавых пегавораў з кітайскімі кампаніямі, зацікаўленымі ў прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Белмытнясэрвісу".

"Рэалізацыя палажэнняў мемарандума дасць магчымасць бакам садзейнічаць развіццю экспартных, імпартных і транзітных перавозак абедзвюх краін, прыцягненню новых грузапатокаў і аптымізацыі лагістычных затрат пры перамяшчэнні тавараў", - расказалі ў прэс-службе.

Таксама кітайскі бок пацвердзіў гатоўнасць аказваць разнапланавае садзейнічанне ў пашырэнні беларускага экспарту прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на рынак КНР.

РУП "Белмытнясэрвіс" - буйнейшы лагістычны аператар Беларусі. Прадпрыемства прадастаўляе пакеты рашэнняў для бізнесу - ад кансультавання па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці, атрымання дазвольных дакументаў, класіфікацыі тавараў, арганізацыі дастаўкі сыравіны і камплектуючых, іх мытнага афармлення да распрацоўкі лагістычных маршрутаў па экспарце гатовай прадукцыі і суправаджэння грузаў у любы пункт планеты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі