Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2021

"Белмедпрэпараты" выпусцяць першую прамысловую партыю вакцыны "Спадарожнік V" у сярэдзіне красавіка


31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белмедпрэпараты" выпусцяць першую прамысловую партыю вакцыны "Спадарожнік V" у сярэдзіне красавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што літаральна гэтымі днямі ў Беларусь паступіла партыя памерам 100 тыс. доз другога кампанента "Спадарожнік V" і яна размяркоўваецца па тэрыторыі краіны. "З сярэдзіны красавіка выходзіць першая статысячная партыя з "Белмедпрэпаратаў", яна ўжо будзе прамысловай", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, штомесяц будзе выпускацца па 500 тыс. вакцын на "Белмедпрэпаратах". Пры гэтым міністр растлумачыў: калі спецыялісты гавораць пра 500 тыс. вакцын, маюцца на ўвазе адразу два кампаненты. Гэта значыць, размова ідзе пра вакцынацыю 500 тыс. чалавек.

У красавіку - маі бягучага года плануецца прышчапіць амаль 1 млн чалавек. "І да асенняга сезона дасягнуць жаданай лічбы - 4 млн чалавек", - сказаў міністр.

Аднак прадаўжэнне вакцынацыі не азначае, што можна аслабіць проціэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку патрабаванне па выкарыстанні масак у грамадскіх месцах. Кантроль за выкананнем гэтага патрабавання, паводле слоў міністра, будзе больш строгім. "Кантроль за масачным рэжымам павінен быць нават у большай ступені ўзмоцнены", - перакананы ён.

Дзмітрый Піневіч звярнуў асаблівую ўвагу на эфектыўнае супрацоўніцтва дзвюх сістэм аховы здароўя - Беларусі і Расіі, што ярка праявілася і ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Напрыклад, гатоўнасць расійскага боку прадаставіць трансфер тэхналогій па вытворчасці вакцыны ад COVID-19. "Упэўнены, на нашым прадпрыемстве будзе разлівацца большая колькасць вакцын (чым неабходна для ўнутраных патрэбнасцей Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), і мы пра гэта дамаўляліся. Гэта будуць пакрывацца патрэбы Расійскай Федэрацыі або нейкіх трэціх краін у нашых агульных інтарэсах", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі