Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Крс 2021

"Беллегпрам" вывучыць рынак ПАР для паставак сваёй прадукцыі


Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллегпрам" вывучыць магчымасць паставак пробных партый тавараў лёгкай прамысловасці на рынак ПАР. Аб гэтым дамовіліся прадстаўнікі канцэрна і бізнес-колаў афрыканскай рэспублікі падчас анлайн-сустрэчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Беллегпрама".

"Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з ПАР. Упэўнены, што тканіны нашых тэкстыльных флагманаў - Аршанскага льнокамбіната і "Камволя" - будуць цікавыя і афрыканскаму боку. Наша галоўная задача - вывучыць аптымальныя ўмовы лагістыкі паставак, бо рэгіён, мякка кажучы, не блізкі", - адзначыў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Вадзім Ламкоў.

Падчас анлайн-сустрэчы такія буйныя беларускія кампаніі, як Аршанскі льнокамбінат, "Камволь", "Магатэкс" і "Абутак "Луч", прэзентавалі патэнцыял сваіх вытворчасцей.

Мерапрыемства арганізавала гандлёва-інвестыцыйнае агенцтва паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Наталь ва ўзаемадзеянні з пасольствам Беларусі ў ПАР.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 74 арганізацыі, 59 з якіх - прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Прадукцыя пастаўляецца ў больш як 50 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі