Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Крс 2021

"Беллегпрам" прапрацоўвае магчымасці паставак лёну ў Таджыкістан


Фота з архiва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллегпрам" прапрацоўвае магчымасці паставак лёну на рынак Таджыкістана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Беллегпрама".

У рамках работы міжурадавай беларуска-таджыкскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся пытанні кааперацыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці дзвюх краін.

"Беларускі лён выклікае цікавасць у бізнес-колаў у розных кропках свету, і Таджыкістан не стаў выключэннем. Будзем прапрацоўваць пытанне паставак прадукцыі Аршанскага льнокамбіната, ільнозмяшчальных тканін "Камволя" на таджыкскі рынак, - адзначыў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Вадзім Ламкоў. - Спадзяёмся да канца лета арганізаваць візіт зацікаўленых у супрацоўніцтве прадпрыемстваў у Беларусь з наведваннем нашых вядучых вытворчасцей".

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 74 арганізацыі, 59 з якіх - прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Прадукцыя пастаўляецца ў больш як 50 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі