Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2024

"Беллегпрам" плануе адкрыць 8 магазінаў "Да дому" ў расійскіх гарадах-мільённіках


Фота з архiва

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы канцэпт-магазін "Да дому" адкрылі ў Екацярынбургу, другі - у Новасібірску. У гэтым і наступных гадах плануем адкрыць такія магазіны яшчэ ў 8 гарадах-мільённіках па ўсёй Расіі. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" расказала старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, паведамляе БЕЛТА.

"Як было да гэтага часу? Да нас прыязджаў аптавік і забіраў прадукцыю або мы яму адгружалі. Пераважна гэта былі Масква, Маскоўская вобласць або Смаленск, Іванава. Сёння гэтага мала. З улікам страты ўкраінскіх і заходніх рынкаў збыту перад намі стаіць зусім іншая задача: асвойваць так званую далёкую дугу на ўсходзе Расіі - Сібір і Далёкі Усход. З расійскім бізнесам у Новасібірскай вобласці ў апошнія год-паўтара плюс да аптовага звяна ствараем і развіваем сумесную гандлёвую сетку. У планах на бягучы год таксама асвоіць Іркуцк, Уладзівасток і іншыя далёкаўсходнія рэгіёны праз самастойнае прасоўванне тавару", - расказала Таццяна Лугіна.

Прадпрыемствы канцэрна пастаянна развіваюць фірменныя гандлёвыя сеткі за мяжой самастойна або па франчайзінгу. Прадукцыя беларускага легпрама прадстаўлена ў 731 замежным магазіне. У лідарах - СП ЗАТ "Мілавіца", СТАА "Белвест" і ААТ "Світанак". Акрамя таго, у Расіі адкрыты тры гандлёвыя кропкі змешанага асартыменту "Белру Маркет" (дзве ў Маскве і адна ў Сонечнагорску) і дзве - нацыянальнай сеткі "Да дому".

У магазінах "Да дому" сабрана прадукцыя каля 40 беларускіх вытворцаў, з іх толькі 16 буйных, астатнія - рамеснікі і прадстаўнікі малога бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі