29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна правяла перагаворы з кіраўніцтвам індыйскай кампаніі Rishab World Pvt Ltd па пытанні супрацоўніцтва з тэкстыльнымі прадпрыемствамі ў сферы вытворчасці і гандлю тканінамі з лёну і воўны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Таццяна Лугіна азнаёміла прадстаўнікоў індыйскай кампаніі з прадукцыяй трыкатажных, швейных, тэкстыльных і гарбарна-абутковых прадпрыемстваў "Беллегпрама". У планах замежнай дэлегацыі наведванне РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" і ААТ "Камволь".
Кампанія Rishab World Pvt Ltd мае шматгадовы вопыт міжнароднага гандлю тэкстылем, вытворчасці тканін і адзення з бавоўны, полібавоўны, віскозы. Цяпер дзейнасць кампаніі мае трансгранічны характар. Яна працуе ў 32 краінах і ў больш як 750 гарадах Індыі. Партнёрамі фірмы з'яўляюцца вядомыя сусветныя брэнды.