Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2018

"Белфармпрам" і "Націвіта" будуць супрацоўнічаць з японскай кампаніяй Chukan Butsu

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях беларуска-японскага эканамічнага форуму ў Осацы падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя і фармацэўтыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Японіі.

Пагадненне аб партнёрстве заключылі беларускае СТАА "Націвіта" і японская кампанія Chukan Butsu. З ёю падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве холдынг "Белфармпрам".

У час рэгіянальнай часткі форуму ў Осацы больш за 100 японскіх бізнесменаў азнаёміліся з магчымасцямі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і япона-беларускай прамысловай зонай пад Магілёвам, а таксама з экспартнымі прапановамі беларускіх прадпрыемстваў.

Фармат рэгіянальнай сустрэчы быў выкарыстаны для перагавораў міністра аховы здароўя Беларусі Валерыя Малашкі і намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Некрашэвіча з губернатарам прэфектуры Осака, мэрамі Осакі і Сіраісі, вядучымі японскімі бізнес-асацыяцыямі.

Валерый Малашка азнаёміўся з дзейнасцю Медыцынскага ўніверсітэта Осакі і абмеркаваў з кіраўніцтвам навучальнай установы магчымасць супрацоўніцтва з аналагічнымі беларускімі ўстановамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі