Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2023

"Белдзяржхарчпрам" выпусціў 30 тыс. тон імпартазамяшчальнай кандытарскай прадукцыі за 11 месяцаў


Фота з архiва

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" за 11 месяцаў выпусцілі больш як 30 тыс. т імпартазамяшчальнай кандытарскай прадукцыі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня канцэрна Алег Жыдкоў перад бізнес-сустрэчай з прадстаўнікамі буйных гандлёвых сетак і айчынных вытворцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым за 11 месяцаў прадпрыемствамі канцэрна выпушчана больш як 85 тыс. т кандытарскіх вырабаў. З гэтага аб'ёму каля 55 тыс. т пастаўлена на ўнутраны рынак, пры гэтым больш як 30 тыс. т - гэта імпартазамяшчальны асартымент. Сёння імкнёмся максімальна замясціць імпартныя пазіцыі, а таксама прадставіць нешта сваё - не горшае па якасці, але больш даступнае па цане", - адзначыў Алег Жыдкоў.

Ён дадаў, што на бізнес-сустрэчы разам з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі плануецца абмеркаваць павелічэнне долі беларускіх тавараў у прыкасавай зоне.

"Мы традыцыйна на працягу шэрага гадоў займаемся пытаннямі прасоўвання прадукцыі на ўнутраным рынку, і больш вострым пытаннем для нас з'яўляецца асваенне прыкасавай зоны. Тут тавары ў асноўным прадстаўлены імпартнымі вытворцамі, але ў бягучым годзе мы ўжо напрацавалі 142 асартыментныя пазіцыі, якія здольны замясціць імпартныя тавары. "У цэлым можна налічыць больш як 1 тыс. найменняў прадукцыі, якую мы гатовы прапанаваць да пастаўкі на ўнутраны рынак. Адзначу, што ў гэту лічбу ўваходзяць распрацаваныя рэцэптуры і тэхналогіі, таму ў адзін момант увесь гэты пералік не вырабляецца", - растлумачыў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Паводле яго слоў, гэта прадукцыя выпускаецца выключна па заяўках гандлю. Гэта той асартымент, які на гэты момант добра прадаецца, карыстаецца попытам і можа добра канкурыраваць. У сувязі з гэтым прадпрыемствам канцэрна "Белдзяржхарчпрам" ставіцца задача па нарошчванні экспарту гэтых вырабаў за межы Беларусі.

"Сёння доля пастаўляемых тавараў гэтага асартыменту дасягае 30 працэнтаў ад аб'ёму выпуску. Пры гэтым асноўная мэта - забяспечыць задавальненне ўнутранага рынку. Асабліва ў пераднавагодні перыяд, калі попыт на кандытарскія вырабы ўзрастае ў разы. Так, у гэтым годзе прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" выпусцяць 2,5 млн навагодніх падарункаў у розных фарматах і розных па асартыменце. Гэта адпавядае існуючаму попыту. Выпускацца навагоднія падарункі будуць аж да 31 снежня, таму ўсе магазіны будуць у дастатковым аб'ёме забяспечаны гэтай прадукцыяй", - падкрэсліў Алег Жыдкоў.

Гаворачы аб экспарце, ён паведаміў, што беларускія кандытарскія вырабы пастаўляюцца ў 24 краіны. "У прыватнасці, на мінулым тыдні падпісалі кантракт на пастаўку кандытарскіх вырабаў у В'етнам. Акрамя таго, усё больш пастаўляем прадукцыі на рынак Кітая, бачым тут устойлівую тэндэнцыю да росту. Таксама актыўна працуем і на традыцыйных рынках краін ЕАЭС, Узбекістана і Манголіі. Спрабуем ісці і ў напрамку краін Афрыкі", - рэзюмаваў кіраўнік канцэрна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі