Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2022

"Белдзяржхарчпрам" па выніках года плануе нарасціць пастаўкі прадукцыі на экспарт на 10-15 працэнтаў


Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" па выніках года плануе нарасціць пастаўкі прадукцыі на экспарт на 10-15 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня канцэрна Алег Жыдкоў перад пачаткам бізнес-сустрэчы, на якой прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі экспартны патэнцыял Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 9 месяцаў тэмп росту экспарту канцэрна "Белдзяржхарчпрам" склаў 107 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Па выніках года ён можа павялічыцца да 110-115 працэнтаў. Сёння ўсе рынкі паказваюць высокую эфектыўнасць з пункту гледжання рэнтабельнасці рэалізацыі прадукцыі і дынамікі паставак. Усе прадпрыемствы канцэрна выконваюць заданні па экспарце", - сказаў Алег Жыдкоў.

Ён адзначыў, што асноўны экспартны рынак арганізацый "Белдзяржхарчпрама" - Расійская Федэрацыя. Таксама актыўна прадаўжаецца работа з краінамі Азіі. "Краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі актыўна цікавяцца нашай прадукцыяй. Усё, што мы выпускаем, - высокай якасці і адпавядае міжнародным стандартам, - падкрэсліў кіраўнік канцэрна. - У гэтым годзе КНР узмацняе патрабаванне па пастаўцы прадукцыі на свой рынак. І ў шэрагу таварных пазіцый мы праводзім выпрабаванні па больш як 50 складніках, каб пацвердзіць бяспеку нашых тавараў".

Паводле яго слоў, таксама растуць патрабаванні пакупнікоў да прадукцыі. "Мы са свайго боку ўмацоўваем матэрыяльна-тэхнічную базу, укараняем новыя падыходы і стандарты якасці і дабіваемся вынікаў, якія даюць магчымасць выходзіць на новыя рынкі", - паведаміў Алег Жыдкоў.

Нягледзячы на тое, што лагістыка апошнім часам стала больш складанай, беларуская прадукцыя прадаўжае экспартавацца на знешнія рынкі. "Лагістыка ўскладнілася, але пры гэтым павялічыліся аб'ёмы разавых паставак. Калі раней тавары дастаўлялі аўтамабільным транспартам, то сёння пераходзім на пастаўкі кантэйнерамі", - сказаў ён.

Што датычыцца ўнутранага рынку, старшыня "Белдзяржхарчпрама" адзначыў, што работа ідзе ў адпаведнасці з прынятымі рашэннямі і нарматыўна-прававымі актамі, падрыхтаванымі ў рамках стрымлівання інфляцыі і стабілізацыі цэн на ўнутраным рынку. "Нашымі прадпрыемствамі гэта работа праводзіцца на сістэматычнай аснове з мэтай недапушчэння росту цэн і стымулявання продажаў. Мы не спынялі адгрузкі. Заяўкі гандлёвых арганізацый выконваюцца ў поўным аб'ёме. Насычаем спажывецкі рынак, зыходзячы з попыту, які складваецца. Рыхтуемся да сезона павышанага попыту па шэрагу таварных груп. Са свайго боку мы гатовы задаволіць попыт у поўным аб'ёме, зыходзячы з вытворчых магутнасцей", - рэзюмаваў Алег Жыдкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі