Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2024

"Белдзяржхарчпрам": асноўную долю экспарту канцэрна займае цукровая галіна


Фота з архiва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўную долю экспарту канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у мінулым годзе займала цукровая галіна. Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна Ігар Груцо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у мінулым годзе ажыццяўлялі пастаўкі ў больш як 50 краін свету. Так, экспарт вырас больш чым на 3 працэнтныя пункты. У натуральным выражэнні экспарт вырас значна больш, але паўплывала пэўнае зніжэнне экспартных цэн. Шмат у чым гэта абумоўлена і змяненнямі курсу расійскага рубля", - адзначыў Ігар Груцо.

Паводле яго слоў, асноўную долю экспарту займае цукровая галіна (36 працэнтаў). Пастаўкі цукру ідуць галоўным чынам у Расійскую Федэрацыю, Таджыкістан, іншыя краіны Цэнтральнай Азіі.

"Другое месца ў долі экспарту займае кандытарская галіна - 17 працэнтаў. Сюды ўваходзіць прадукцыя прадпрыемстваў "Камунарка", "Спартак", "Слодыч", "Чырвоны харчавік", "Чырвоны мазыранін". Далей ідуць піваварная і алкагольная галіны, якія таксама складаюць прыкладна 17 працэнтаў паставак. Маслатлушчавая галіна займае 11 працэнтаў у долі экспарту. Тут асноўным рынкам выступае Кітайская Народная Рэспубліка", - падкрэсліў начальнік упраўлення.

Ён дадаў, што важным экспартна арыентаваным прадпрыемствам канцэрна выступае "Мазырсоль". "Больш за 80 працэнтаў прадукцыі вытворцы ідзе на экспарт. "Мазырсоль" з'яўляецца лідарам сярод усіх прадпрыемстваў канцэрна па экспарце. Так, яго выручка за мінулы год склала больш за $50 млн", - заявіў Ігар Груцо.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі