20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" плануе ўвайсці ў пяцёрку лідараў па продажах аўтамабіляў у Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства Кірыл Шаламіцкі.
"З адной мадэллю ў некалькіх даступных камплектацыях мы ўвайшлі ў дзясятку прадаўцоў аўтамабіляў у Беларусі. Гэта Geely ATLAS. Ставім задачу ўвайсці ў пяцёрку", - сказаў Кірыл Шаламіцкі. Гэта будзе магчыма ў выніку серыйнага вываду на рынак яшчэ дзвюх мадэлей - Emgrand X7 і Emgrand, што запланавана на восень.
Паводле слоў намесніка дырэктара, продажы аўтамабіляў радуюць, склад амаль пусты. "Усё, што вырабляецца, прадаецца. Адгружаем аўтамабілі дзень у дзень. На Расію адгрузкі ідуць бесперапынна", - адзначыў ён.
Выраблена і прададзена 3 тыс. аўтамабіляў: 2 тыс. у Расію, 1 тыс. - на беларускі рынак. У Расію ў гэтым годзе плануецца паставіць яшчэ 8-10 тыс. аўто.
Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве сабраны першы аўтамабіль.