Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2020

"БЕЛДЖЫ" афіцыйна прадставіў новую мадэль красовера


13 лютага, Барысаў /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" афіцыйна прадставіла новую мадэль красовера Geely Coolray (SX-11), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы Geely - гэта маладзёжны красовер. Яго агрэсіўны дызайн падкрэсліваюць карбонавыя люстры і панарамны дах. Аўтамабіль аснашчаны сістэмай аўтапаркоўкі, інтэлектуальным блізкім і далёкім святлом. Гэта пярэднепрывадны красовер з 1,5-літровым трохцыліндравым турбарухавіком і 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай перадач. Расход у такой машыны 6,1 л на 100 км.

На рынку аўтамабіль будзе прадстаўлены ў дзвюх версіях. Цана Geely Coolray ў камплектацыі Comfort складзе Br40,9 тыс., Flagship - Br43,9 тыс. Продажы стартавалі 12 лютага.

"Гэта доўгачаканы аўтамабіль, адзін з самых сучасных з апошніх дасягненняў аўтапрама. Мы робім на яго вялікую стаўку", - адзначыў генеральны дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі.

Што датычыцца ўзроўню лакалізацыі гэтага аўтамабіля, яго плануюць давесці да 50 працэнтаў на працягу года. Узровень лакалізацыі па ўсіх іншых мадэлях складае 52 працэнты.

Паводле слоў гендырэктара прадпрыемства, ні адна з выпускаемых мадэлей не будзе знята з вытворчасці, як планавалася раней. Калі вырасце попыт на адну мадэль, то проста будзе скарочаны выпуск іншай.

Генадзь Свідзерскі таксама расказаў аб планах прадпрыемства і расшырэнні геаграфіі экспарту. Цяпер прадпрыемства фактычна працуе на рынку Беларусі і Расіі. У 2020 годзе плануецца выхад на рынкі іншых краін ЕАЭС. "У нас за мінулы год завершаны ўзгадненні з Казахстанам, Узбекістанам, Арменіяй. Мы таксама вялі перагаворы з Сербіяй і Літвой", - растлумачыў гендырэктар "БЕЛДЖЫ".

На "БЕЛДЖЫ" працуюць больш за 1,3 тыс. чалавек. Сярэдняя зарплата тут складае Br1237. У 2019 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці на заводзе перасягнуў Br605 млн - гэта больш як 20,1 тыс. аўтамабіляў. З іх рэалізавана 17,6 тыс. Большасць машын прададзена ў Расіі (10,7 тыс.), амаль 7 тыс. - у Беларусі. Чысты прыбытак "БЕЛДЖЫ" за мінулы год склаў Br27,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі