Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2020

"БЕЛДЖЫ" ў I паўгоддзі выпусціла больш за 8,6 тыс. аўтамабіляў


Фота з архiва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў I паўгоддзі 2020 года выпусціла больш за 8,6 тыс. аўтамабіляў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на заводзе.

Паводле даных прадпрыемства, аб'ём прамысловай вытворчасці ў першым паўгоддзі павялічыўся на 11,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў Br262,3 млн. Было выраблена 8617 аўтамабіляў.

За шэсць месяцаў рэалізавана 8644 машыны, у тым ліку на рынак Беларусі - 4470. У грашовым выражэнні (у доларавым эквіваленце) аб'ёмы экспарту выраслі і склалі амаль 101 працэнт.

Раней на заводзе былі прадстаўлены новы красовер Geely Coolray, а таксама электрамабіль Geely Geometry A. "У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

У пачатку красавіка паступіў у продаж Geely Atlas з мультымедыйнай сістэмай "Яндэкс.Аўто". "Гэта зручны і эрганамічны бартавы камп'ютар з патрэбнымі ў дарозе функцыямі. Інтэрфейс уладкаваны так, каб вадзіцель адначасова мог працаваць з некалькімі сэрвісамі. Напрыклад, сачыць за навігатарам і пераключаць трэкі. Калі ў неактыўнага сэрвісу з'яўляецца інфармацыя, можна ўбачыць паведамленне на экране. Так, праграма папярэдзіць пра снег або моцны вецер, а навігатар - пра рамонтныя работы або абмежаванне скорасці. Бартавым камп'ютарам можна кіраваць пры дапамозе рук або голасу", - расказалі на заводзе.

Як падкрэслілі ў "БЕЛДЖЫ", ў складаных умовах, што назіраліся ў першым паўгоддзі ў сусветнай эканоміцы з-за пандэміі, завод не спыняў канвеер. Усе заказы па заключаных дагаворах выконваліся без абмежаванняў.

У планах прадпрыемства на гэты год вырабіць 20 тыс. аўтамабіляў, а таксама пашырыць экспарт у краіны ЕАЭС, Украіну і Літву.

Урачыстае адкрыццё завода "БЕЛДЖЫ" адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі