14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ прапрацоўвае пастаўку некалькіх самазвалаў у Арменію. Аб гэтым пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк расказаў у інтэрв'ю інфармацыйнай кампаніі "АрмІнфа", паведамляе БЕЛТА.
"Армянскім рынкам сур'ёзна зацікаўлены і БЕЛАЗ. Сёння прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках самазвалаў. Гэта шэсць 90-тонных машын", - расказаў пасол.
Аляксандр Канюк таксама дадаў, што цесныя кантакты з армянскімі сябрамі пасадзейнічалі заключэнню вельмі сур'ёзнага кантракта з трэцяй краінай на пастаўку тэхнікі МАЗ. "Нам Арменія дапамагае, кантракт быў забяспечаны на вашай пляцоўцы", - сказаў ён.