30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 30 мая пачынае рэгулярныя пасажырскія перавозкі паміж Мінскам і Талінам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
"Палёты ў Талін будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 8:50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15:50 па аўторках і суботах з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Меры. Рэйс з Таліна плануецца ажыццяўляць з вылетам у 10:45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17:45 па аўторках і суботах з прылётам у мінскі аэрапорт", - паведамілі ў прэс-службе, удакладніўшы, што час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы.
Палёты плануецца выконваць на авіялайнеры Embraer-175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Час у дарозе складзе 1 гадзіну 15 мінут.