15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 18 чэрвеня пачне выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Батумі - Гомель - Батумі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.
"Плануецца, што рэйсы будуць выконвацца па панядзелках і суботах з вылетам з грузінскага горада ў 8.05 і прыбыццём у Гомель у 9.50. З Гомеля можна будзе вылецець у 11.20 з прылётам у Батумі ў 15.15. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы", - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамілі ў "Белавія", білеты можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў авіябілетаў і ў агентаў. Білеты ў адзін бок каштуюць 86 еўра, у абодва - 178 еўра (тарыф LIGHT). Падрабязней з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце авіяперавозчыка.