Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2023

"Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў 21 аэрапорт дзесяці дзяржаў


Фота з архiва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў 21 аэрапорт 10 дзяржаў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сферы паветранага транспарту падпісана міжурадавае пагадненне з Расійскай Федэрацыяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, рэалізацыя якога дазволіць з 1 студзеня 2025 года забяспечыць аднолькавыя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыйных паслуг эксплуатантам паветраных суднаў абедзвюх дзяржаў", - сказаў Анатоль Сівак.

Максімальна задзейнічаны флот пасажырскіх паветраных суднаў авіякампаніі "Белавія" па ўсіх адкрытых напрамках, падкрэсліў віцэ-прэм'ер. "Прадаўжаецца работа па развіцці ўсходняга і паўднёвага напрамкаў палётаў для ажыццяўлення рэгулярных паветраных пасажырскіх перавозак. Рэгулярныя рэйсы выконваюцца ў 21 аэрапорт 10 дзяржаў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі