Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2018

"Беларуснафта" да 2024 года створыць разгалінаваную сетку зарадных станцый для электрамабіляў

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" стала дзяржаўным аператарам па стварэнні ў Беларусі зараднай сеткі для электрамабіляў, да 2024 года кампанія сфарміруе на тэрыторыі краіны разгалінаваную электразарадную сетку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі, каменціруючы ўказ "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў".

Стаўшы дзяржаператарам па стварэнні зараднай сеткі для электрамабіляў, "Беларуснафта" бярэ на сябе абавязацельствы па стварэнні інфраструктуры для электрамабіляў, якая дасць магчымасць уладальнікам электракараў бесперашкодна забяспечыць іх зарадку і нармальную эксплуатацыю, растлумачылі ў прэс-службе.

"Ужо да канца 2018 года сетка электразарадак "Беларуснафты" павялічыцца да 100 станцый. Больш як 40 з іх з'явяцца ў сталіцы. У 2019 годзе ўладальнікі электрамабіляў змогуць бесперашкодна перасякаць тэрыторыю Беларусі па ўсіх напрамках асноўных аўтамагістралей, а да 2024 года кампанія пакрые краіну разгалінаванай электразараднай сеткай, забяспечыўшы транзіт электратранспарту па беларускіх дарогах", - адзначылі ў прэс-службе. Сёння сетка электразарадных станцый "Беларуснафты" налічвае 18 ЭЗС.

Намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве, агульных пытаннях і ідэалагічнай рабоце "Беларуснафты" Андрэй Коцік нагадаў, што электразараднай тэмай кампанія занялася ў 2012 годзе, калі электракары толькі пачыналі набіраць папулярнасць. "Рашэнне працаваць у гэтым напрамку для нас выглядае вельмі лагічным - мы пазіцыянуем сябе як энергетычная кампанія, якая займаецца не толькі здабычай нафты і нафтасэрвісам, але і вытворчасцю электраэнергіі. Таму стварэнне інфраструктуры для электратранспарту выдатна ўпісваецца ў гэты від дзейнасці. Акрамя таго, маючы разгалінаваную сетку аўтазаправачных станцый, кампанія выкарыстоўвае АЗС як пляцоўку для прадастаўлення новай паслугі - па запраўцы электрамабіляў. З улікам спецыфікі гэтага напрамку зарадныя станцыі таксама будуць размяшчацца паблізу гандлёвых і бізнес-цэнтраў, культурных і спартыўных аб'ектаў, тым самым забяспечваючы зручнасць у выкарыстанні для кліента", - расказаў Андрэй Коцік.

Як паведамлялася, ва ўказе "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў" прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі