21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі "Беларуснафта" і "Белзамежбуд" плануюць пашырыць дзейнасць у Эквадоры. Аб гэтым ішла размова на рабочай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна са старшынёй Савета дырэктараў (у рангу міністра-каардынатара) прадпрыемства-каардынатара дзяржаўных прадпрыемстваў Эквадора Патрысіа Чавесам Завала, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Як адзначылі ў прэс-службе, пытанням пашырэння дзейнасці кампаній "Беларуснафта" і "Белзамежбуд" у Эквадоры бакі ў ходзе перагавораў удзялілі асаблівую ўвагу.
Акрамя таго, на сустрэчы прадметна абмеркаваны ход і перспектывы супрацоўніцтва беларускіх суб'ектаў гаспадарання з дзяржаўнымі прадпрыемствамі Эквадора ў сферах прамысловасці, вытворчай кааперацыі, энергетыкі, нафтаздабычы, фармацэўтыкі, паставак калійных угнаенняў.