12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя навукова-вытворчага цэнтра "Хімфармсінтэз" Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук заканчваюць распрацоўку прэпарату для лячэння каранавіруснай інфекцыі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік навукова-вытворчага цэнтра, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт НАН Алена Калінічэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Акадэмія навук не засталася ў баку ад праблемы каранавіруса. У нас цяпер заканчваецца распрацоўка прэпарату ў таблетачнай форме для лячэння каранавіруснай інфекцыі. Намі ўжо распрацавана тэхналогія атрымання субстанцыі, напрацавана таблетачная форма. Яна закладзена на захоўванне, далей распрацоўваецца нарматыўна-тэхнічная дакументацыя", - праінфармавала Алена Калінічэнка.
У бягучым годзе НПЦ "ХімФармСінтэз" плануе падаць гэты прэпарат на рэгістрацыю. "Будуць назначаны біяэквівалентныя клінічныя выпрабаванні ці не - залежыць, напэўна, ад нашага Міністэрства аховы здароўя. Калі ўсё будзе добра, то ў наступным годзе, я думаю, гэты прэпарат з'явіцца ў аптэках", - дапоўніла начальнік НПЦ "ХімФармСінтэз".