Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2015

Беларускія прампрадпрыемствы разглядаюць магчымасці пашырэння паставак на індыйскі рынак

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прампрадпрыемствы разглядаюць магчымасці пашырэння паставак на індыйскі рынак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Міністр прамысловасці Віталь Воўк, вярнуўшыся з рабочай паездкі ў Індыю, даў даручэнне кіраўнікам буйных прампрадпрыемстваў падрыхтаваць прапановы па развіцці супрацоўніцтва з гэтай краінай. "У прыватнасці, у час аператыўнай нарады міністр даручыў кіраўніцтву МАЗа падрыхтаваць прапановы па пастаўцы аўтакранаў грузападымальнасцю 30 т на індыйскі рынак", - растлумачылі ў прэс-службе.

У Мінпраме паведамілі, што 19-22 мая Віталь Воўк на чале беларускай дэлегацыі наведаў з рабочым візітам Рэспубліку Індыя. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі ААТ "БелАЗ", ДВА "Белэнерга", ААТ "МЗОР", канцэрна "Белнафтахім", прадстаўнікі шэрага іншых вядучых беларускіх прадпрыемстваў.

"Віталь Воўк прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця бізнес-форуму, які прайшоў. У ходзе кантактна-кааперацыйнай біржы беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў, што адбылася пасля афіцыйнага адкрыцця форуму, былі абмеркаваны магчымасці развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Пасля гэтага міністр правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам індыйскіх ведамстваў", - адзначылі ў прэс-службе.

У ходзе візіту Віталь Воўк правёў перагаворы і з кіраўніцтвам шэрага буйных індыйскіх кампаній, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. У перагаворах асноўны акцэнт быў зроблены на нарошчванне паставак беларускай прадукцыі ў Індыю, абмеркаваны пытанні стварэння сумесных вытворчасцей, супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі, ІТ і іншых напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі