Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2018

Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 77 краін свету

Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 77 краін свету

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчавання пашыраецца і цяпер налічвае 77 краін свету, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Беларусь адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Харчовая бяспека беларусаў знаходзіцца на высокім узроўні і мае дадатную дынаміку. Краіна лідзіруе ў СНД па вытворчасці на душу насельніцтва бульбы (у 2017 годзе - 675 кг), мяса (127 кг), малака (771 кг), яек (375 штук). Па сярэднедушавой вытворчасці збожжа (842 кг) і агародніны (206 кг) Беларусь займае пятае месца.

На аднаго жыхара краіны ў 2017 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Арменію, Украіну і Расію - у 3-3,6 раза. У забеспячэнні харчовай бяспекі важная роля належыць вытворчасці збожжа, валавы збор якога (у вазе пасля даспрацоўкі) у 2017 годзе склаў 8 млн т і перасягнуў узровень 2010 года на 14,4 працэнта.

У бягучым годзе ўборка ўраджаю яшчэ не завершана. На 1 кастрычніка 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны валавы збор збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 5,3 млн т, валавы збор цукровых буракоў - 1,4 млн т, агародніны - 81,6 тыс. т, бульбы - 580,3 тыс. т.

У краіне забяспечваецца дадатная дынаміка вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У 2017 годзе вытворчасць жывёлы і птушкі (у забойнай вазе) на 24,4 працэнта перасягнула аб'ёмы 2010 года, вытворчасць малака - на 10,5 працэнта, вытворчасць яек - на 0,6 працэнта.

Гандлёвая сетка краіны ў поўнай меры забяспечвае насельніцтва харчовымі таварамі. На пачатак 2018 года ў Беларусі функцыянавала каля 17 тыс. прадуктовых магазінаў (30 працэнтаў ад агульнай колькасці). На 10 тыс. жыхароў сёння прыпадае 18 такіх магазінаў. Гандлёвая плошча ў сярэднім на адзін прадуктовы магазін складае 128 кв.м.

За восем месяцаў бягучага года арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на суму Br13,6 млрд. У структуры рознічнага тавараабароту харчовыя тавары складалі 53 працэнты. Насычэнне спажывецкага рынку харчовымі таварамі забяспечваецца ў асноўным за кошт таго, што вырабляецца ў краіне. Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 79,5 працэнта, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасцю задавольваецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Беларусі гарантуе не толькі дастатковае харчовае забеспячэнне ўнутранага рынку краіны, але і з'яўляецца важнай крыніцай паступлення валютнай выручкі. У студзені-жніўні бягучага года вартасны аб'ём экспарту харчовых тавараў склаў $2,837 млрд, або 12,9 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі