Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2018

Беларускія прадукты перапрацоўкі адпрацаваных масел плануецца пастаўляць у Германію, Ізраіль і Нарвегію

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырабленыя ў Беларусі прадукты перапрацоўкі адпрацаваных масел плануецца пастаўляць у Германію, Ізраіль і Нарвегію, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА дырэктар ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" Ігар Сафонаў.

ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" ажыццяўляе збор і перапрацоўку маслазмяшчальных адходаў. Прадпрыемства забяспечвае экалагічна бяспечнае выкарыстанне адпрацаваных масел і выпускае запатрабаваную імпартазамяшчальную прадукцыю. Гэта шырокая наменклатура індустрыяльных змазак, кампанентаў для спецыяльных саставаў ад пылу і злежвальнасці, сыравіны для вытворчасці базавых масел.

"У 2017 годзе мы замацаваліся на рынках Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, плануем пашыраць лінейку прадуктаў, што пастаўляюцца ў Германію і Расію, прасоўваць сваю прадукцыю на рынкі Ізраіля і Нарвегіі. Цяпер вядуцца перагаворы і пачата распрацоўка прадуктаў непасрэдна пад кліентаў. Напрыклад, немцы ўжо выпрабавалі ўзоры, у бліжэйшы час спадзяёмся пачаць пастаўкі", - расказаў Ігар Сафонаў.

Паводле яго слоў, цяпер магутнасці прадпрыемства даюць магчымасць перапрацоўваць 15 тыс.т маслазмяшчальных даходаў у год. Выхад вытворчасці на праектную магутнасць дасць магчымасць забяспечыць перапрацоўку больш як 50 працэнтаў існуючых у краіне адпрацаваных масел, з улікам усіх наяўных у рэспубліцы аб'ектаў перапрацоўкі. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць пачаць будаўніцтва другой і трэцяй чэргаў завода, дзе будзе арганізавана вытворчасць прадуктаў зусім новай якасці, якія пакуль не выпускаюцца на тэрыторыі ЕАЭС.

"Мы бачым патэнцыял развіцця перапрацоўкі адпрацаваных масел у нашай краіне. Аднак для гэтага вельмі важна наладзіць комплексную сістэму збору і перапрацоўкі гэтых адходаў", - дадаў дырэктар ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі