Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Лют 2020

Беларускія прадпрыемствы падпішуць у Каіры кантракты не менш як на $16 млн

Беларускія прадпрыемствы падпішуць у Каіры кантракты не менш як на $16 млн
Фота з архiва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы падпішуць у Егіпце кантракты не менш як на $16 млн. Аб гэтым старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч расказаў сёння журналістам у кулуарах прэзідэнцкіх перагавораў у Каіры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтыя дні ў Каіры праходзіць кантактна-кааперацыйная біржа. Перагаворы праводзяць больш як 30 беларускіх і каля 120 егіпецкіх кампаній. Акрамя таго, дзелавыя колы сустрэнуцца на Беларуска-егіпецкім савеце дзелавога супрацоўніцтва, які пройдзе ў фармаце бізнес-форуму.

"На самім форуме ў нас да падпісання ўжо гатовы кантракты прыкладна на $16 млн на пастаўку беларускай прадукцыі", - расказаў Уладзімір Улаховіч.

Асноўная маса дамоўленасцей заключана ў машынабудаванні. Прычым больш за палову гэтай сумы прыпадзе на Мінскі трактарны завод: прадпрыемства рыхтуецца заключыць кантракты на $9 млн.

Старшыня БелГПП не выключае, што ў бліжэйшыя дні агульная сума пагадненняў павялічыцца за кошт іншых прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі