Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Лют 2019

Беларускія прадпрыемствы на нацвыстаўках за мяжой у 2018 годзе заключылі кантракты на $150 млн

Беларускія прадпрыемствы на нацвыстаўках за мяжой у 2018 годзе заключылі кантракты на $150 млн
Фота з архіву

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы ў складзе нацыянальных выставак (экспазіцый) за мяжой у 2018 годзе заключылі кантракты на суму каля $150 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Андрэй Шахановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ў мінулым годзе Беларусь арганізавала сем нацыянальных выставак за мяжой, у якіх прынялі ўдзел каля 350 арганізацый. Агульная выставачная плошча гэтых экспазіцый склала больш за 2,5 тыс. кв.м, плошча адкрытых пляцовак з айчыннай тэхнікай - 1,4 тыс. кв.м.

"Усяго на выстаўках было заключана каля 100 камерцыйных кантрактаў і дагавораў на агульную суму каля $150 млн, а таксама пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве на суму амаль $50 млн. Інакш кажучы, у цэлым эфект ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах склаў прыкладна $200 млн. Гэта значная сума для сямі мерапрыемстваў. Выстаўка імпарту ў Шанхаі аказалася самай рэзультатыўнай", - сказаў Андрэй Шахановіч.

Дырэктар выставачнага ўнітарнага прадпрыемтва "Белінтэрэкспа" БелГПП Яўген Увядзенскі звярнуў увагу на тое, што вядучыя сусветныя экспарцёры актыўна арганізуюць нацыянальныя стэнды на выстаўках за мяжой. У прыватнасці, Германія штогод праводзіць больш як 300 нацыянальных экспазіцый у краінах на розных кантынентах. Што датычыцца пераваг выкарыстання такога фармату, то нацыянальным экспазіцыям выдзяляюцца лепшыя плошчы на выстаўцы, недалёка ад увахода. Такія экспазіцыі маюць выразны дызайн, карыстаюцца павышанай увагай прэсы, іх наведваюць афіцыйныя асобы, вядомыя бізнесмены. Акрамя таго, прадугледжваецца комплекснае вырашэнне розных арганізацыйных пытанняў.

"Белінтэрэкспа" БелГПП у 2018 годзе выступіла аператарам 24 выставак і экспазіцый за мяжой, з якіх тры мерапрыемствы - выстаўкі ў В'етнаме, Кітаі і Таджыкістане - уваходзілі ў план нацыянальных экспазіцый. Яшчэ 21 выстаўка праводзілася ў ініцыятыўным парадку, без бюджэтнай падтрымкі. "Усім удзельнікам нашых экспазіцый перадаюцца такія маркетынгавыя даследаванні рынкаў, што ўключаюць даследаванні кан'юнктуры рынку і пералік асноўных партнёраў, з якімі прапануецца працаваць", - адзначыў Яўген Увядзенскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі