Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Врс 2023

Беларускія прадпрыемствы больш як на трэць павялічылі закупкі палімернай прадукцыі на біржавых таргах

Беларускія прадпрыемствы больш як на трэць павялічылі закупкі палімернай прадукцыі на біржавых таргах
Фота з архiва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы больш як на трэць павялічылі закупкі палімернай прадукцыі на біржавых таргах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Паводле даных Беларускай універсальнай таварнай біржы, за студзень-жнівень 2023 года аб'ёмы закупак першасных палімераў і палімернай прадукцыі на біржавых таргах павялічыліся на 37 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Зыходзячы са структуры здзелак, найбольшым попытам у айчынных прадпрыемстваў карыстаецца палімерная ўпакоўка. На яе прыпала 19 працэнтаў продажаў. У тройку самых папулярных таварных пазіцый таксама ўвайшла калагенавая абалонка і пластыкавыя кантэйнеры з удзельнай вагой 15 працэнтаў і 11 працэнтаў адпаведна.

Як растлумачылі ў прэс-службе біржы, рост паказчыкаў рэалізацыі звязаны з актыўным развіццём гэтага сегмента біржавога таварнага рынку. У прыватнасці, у гэтым годзе на пляцоўцы БУТБ акрэдытаваўся шэраг новых пастаўшчыкоў палімерных вырабаў з Беларусі і з-за мяжы. Акрамя таго, не так даўно з'явілася магчымасць куплі палімераў па выніках даследавання ўзораў прадукцыі, што мінімізуе рызыку набыцця тавару, які не адпавядае тэхнічным патрабаванням.

"Сёння біржавым механізмам куплі-продажу палімераў і палімерных вырабаў рэгулярна карыстаюцца больш як 50 суб'ектаў гаспадарання, а ўсяго ў гэтым годзе здзелкі па гэтай групе тавараў заключылі каля 200 кампаній. Калі гаварыць аб пакупніках, то гэта беларускія прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай і будаўнічай галін, якія з дапамогай біржы закрываюць свае патрэбнасці ва ўпаковачных матэрыялах і тары. Галоўная прычына ўсё большай запатрабаванасці біржавых таргоў заключаецца ў тым, што за кошт канкурэнтнага цэнаўтварэння ў большасці выпадкаў закупку можна ажыццявіць на больш выгадных умовах, чым на пазабіржавым рынку. Акрамя таго, значны імпульс развіццю гэтага таварнага напрамку надала магчымасць самастойна вызначаць кола пастаўшчыкоў на аснове прадастаўленых узораў", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

Сесіённыя біржавыя таргі палімерамі і палімернай прадукцыяй праводзяцца на БУТБ тры разы ў тыдзень. У рамках гандлёвых сесій рэалізуюцца палімеры ў першасных формах, такія як АБС-пластык, полістырол, поліэтылен і поліпрапілен, а таксама палімерныя плёнкі і ўпакоўка, у тым ліку ПЭТ-бутэлькі, пластыкавыя кантэйнеры і накрыўкі, аграстрэтч плёнка, палімерныя этыкеткі, абалонкі і мембраны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі