Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Жнв 2020

Беларускія НПЗ за 2020 год плануюць перапрацаваць не менш як 16-16,5 млн т нафты

Беларускія НПЗ за 2020 год плануюць перапрацаваць не менш як 16-16,5 млн т нафты
Фота з архiва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія НПЗ за 2020 год плануюць перапрацаваць не менш як 16-16,5 млн т нафты. Пры гэтым альтэрнатыўнай нафты ў такім аб'ёме будзе не менш як 10 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У другім паўгоддзі мы перапрацуем на 3 млн т нафты больш, чым у першым. І гэта нават на 1 млн т нафты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Паводле слоў старшыні канцэрна, цяпер у нафтаперапрацоўчых заводаў стабільная загрузка, планы па пастаўках распісаны да канца года. "Пры гэтым мы прадаўжаем на сістэмнай і пастаяннай аснове работу па альтэрнатыўнай нафце", - адзначыў Андрэй Рыбакоў. Ён нагадаў, што сёння ў Беларусь па чыгунцы даставяць першую партыю амерыканскай нафты новага сорту, на "Нафтане" будуць вывучаны яе перавагі і недахопы. У цэлым гэта ўжо будзе другая пастаўка нафты з ЗША.

Таксама на нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўваліся планы па пастаўках нафты ў 2021 годзе. Перагаворны працэс з расійскімі і іншымі пастаўшчыкамі ўжо ідзе, расказаў кіраўнік "Белнафтахіма". "Гэта штодзённая плённая камерцыйная работа. Ніякіх форс-мажорных і іншых абставін тут няма. Унутраны рынак забяспечваўся і будзе забяспечаны ў поўным аб'ёме. Пры гэтым у нас паліва самай высокай якасці", - заявіў Андрэй Рыбакоў.

Каменціруючы па просьбе журналістаў заяву дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа аб магчымым прыпыненні паставак нафты ў Беларусь, кіраўнік канцэрна адзначыў, што ў краіне разлічваюць на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з усімі сусветнымі пастаўшчыкамі нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі