8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія НПЗ павінны мець альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка сёння на падагульняючай калегіі савета канцэрна "Белнафтахім", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Сямашка канстатаваў, што ў 2017 годзе ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ атрымалі для перапрацоўкі 18 млн т расійскай нафты. У гэтым годзе лічба будзе такая ж, што адпавядае дамоўленасцям з Расіяй.
"Але павінны быць варыянты, гэта відавочна для дырэктараў НПЗ, кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім" з улікам пастаўленых перад галіной задач", - адзначыў ён. У мінулым годзе ў рамках дыверсіфікацыі крыніц вуглевадароднай сыравіны былі арганізаваны пастаўкі іранскай нафты.
Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўсе пытанні па нафце з Расіяй урэгуляваны да 2024 года ўключна. З Беларусі знята абавязацельства штогод пастаўляць у Расію 1 млн т нафтапрадуктаў у год, калі б гэтыя пастаўкі былі абавязковымі, гэта магло б прывесці да страт у памеры $150 млн у год.