22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь удзельнічае ў буйнейшай у свеце міжнароднай выстаўцы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі IDEX-2023, якая з 20 па 24 лютага праходзіць у Абу-Дабі (ААЭ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
Ад Беларусі традыцыйна прадстаўлены аб'яднаны стэнд Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
У гэтым годзе на нацыянальным стэндзе паказаны сучасныя і перспектыўныя інавацыйныя распрацоўкі дзевяці прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі краіны, а таксама натуральныя і макетныя ўзоры прадукцыі такіх беларускіх вытворцаў, як ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання", ААТ "КБ Радар" і ААТ "140 рамонтны завод".
Беларускую дэлегацыю на выстаўцы ўзначальвае старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, які правёў перагаворы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўзброеных сіл ААЭ, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый шэрага краін, што ўдзельнічаюць у выстаўцы.
21 лютага адбылася сустрэча Дзмітрыя Пантуса з дзяржаўным міністрам па справах абароны ААЭ Мухамедам аль-Бавардзі, у ходзе якой бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.