21 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтавікі-буравікі выканалі гадавы план па праходцы горных парод датэрмінова, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі.
Планавага гадавога паказчыка брыгады Светлагорскага ўпраўлення буравых работ і Мазырскай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага бурэння дасягнулі 19 лістапада. Датэрмінова пройдзена 185,1 тыс. м горных парод. Работы вяліся пад кіраваннем цэнтра геолага-тэхналагічнага суправаджэння бурэння НГЗУ "Речыцанафта".
Як удакладнілі ў кампаніі, датэрміновае выкананне планавага паказчыка стала магчымым дзякуючы палітыцы "Беларуснафты" ў галіне бурэння, у аснове якой - павышэнне прадукцыйнасці працы буравых брыгад арганізацыйнымі, тэхнічнымі і тэхналагічнымі спосабамі.