Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2022

Беларускія лякарствы зарэгістраваны на Кубе

Беларускія лякарствы зарэгістраваны на Кубе
Фота з архiва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліцы Куба зарэгістраваны першыя беларускія лекавыя прэпараты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Такі крок стаў магчымы дзякуючы доўгатэрміновай сумеснай рабоце паміж беларускім (Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам") і кубінскім (Цэнтр дзяржаўнага кантролю медыкаментаў, абсталявання і медыцынскіх прыбораў (CECMED)) бакамі. Размова ідзе аб лекавых прэпаратах вытворчасці УП "Мінскінтэркапс".

Таксама падпісана пагадненне аб правядзенні міжлабараторных параўнанняў. Аб гэтым дамовіліся прадстаўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і CECMED. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню даверу паміж выпрабавальнымі лабараторыямі Беларусі і Кубы, кваліфікацыі спецыялістаў у галіне лабараторных даследаванняў, садзейнічаць гарманізацыі патрабаванняў да кантролю якасці лякарстваў і, як вынік, павысіць эфектыўнасць і бяспеку лекавых сродкаў для пацыентаў дзвюх краін.

На Кубе з афіцыйным візітам цяпер знаходзіцца дэлегацыя ад сістэмы аховы здароўя Беларусі. Прадстаўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БелМАПА, Кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" наведалі Міністэрства аховы здароўя, Цэнтр дзяржаўнага кантролю медыкаментаў, абсталявання і медыцынскіх прыбораў Кубы (CECMED) і прадстаўніцтва BioCubaFarma.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі