Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2020

Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край

Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край
Фота з архiва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край. Аб гэтым ішла размова на бізнес-сустрэчы анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі 12 беларускіх кампаній і прадпрыемстваў Краснаярскага краю. Бакі правялі прэзентацыі і анлайн-перагаворы, абмеркавалі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як кантэйнерныя чыгуначныя перавозкі, экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Краснаярскі край, праектаванне, мантаж і абслугоўванне індывідуальных цеплавых пунктаў, выраб станцый ачышчэння вады ад прымесей жалеза.

Намеснік гандлёвага прадстаўніка Расіі ў Беларусі Заліна Кабесава ў час анлайн-сустрэчы падкрэсліла важнасць і своечасовасць перагавораў у такім фармаце, якія даюць магчымасць нарошчваць узаемны патэнцыял у гандлёва-эканамічным абароце двух рэгіёнаў, а таксама выказала гатоўнасць усяляк садзейнічаць як беларускім, так і расійскім прадпрыемствам.

Арганізатарам выступіла Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і саюз "Цэнтральна-Сібірская гандлёва-прамысловая палата", якія таксама пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым садзейнічаць ініцыятывам прадстаўнікоў бізнесу, выкарыстоўваючы інструменты і магчымасці ГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі