13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дзіцячыя цацкі зрабілі фурор у Японіі, паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На працягу даволі доўгага часу мы пастаўлялі лазерную тэхніку, цяпер пачалі пастаўляць складаныя хімічныя валокны для авіякасмічнай галіны, зусім нядаўна з'явілася новая пазіцыя - цацкі з Кобрына. Гэта пэўны фурор на японскім рынку, таму што іх якасць вельмі высокая, прадукцыя экалагічна чыстая, лепшая, чым у канкурэнтаў", - расказаў Сяргей Рахманаў.
Дыпламат спадзяецца, што такая цікавасць да беларускіх цацак забяспечыць добры рост паставак гэтай прадукцыі ў Японію.