12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аўтобусы і электробусы плануюць пастаўляць у Сербію. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, паведамляе БЕЛТА.
У час Дзён Мінска ў Бялградзе Андрэй Шорац наведаў дзяржаўнае гарадское камунальнае транспартнае прадпрыемства сербскай сталіцы. "Балканскай краіне цікавы беларускі транспарт. Мы гатовы разглядаць магчымасці пастаўкі партыі электробусаў з улікам спецыфікі ландшафту ў Бялградзе. У сербскай сталіцы добра знаёмы з аўтобусамі, тралейбусамі беларускай вытворчасці і гатовы прадаўжаць супрацоўніцтва", - адзначыў Андрэй Шорац.
У планах дзяржаўнага гарадскога камунальнага транспартнага прадпрыемства Бялграда пашыраць маршруты ў горадзе і замяняць тралейбусы электробусамі.