Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2024

Беларускія аграрыі намалацілі 4,8 млн тон збожжа з улікам рапсу

Беларускія аграрыі намалацілі 4,8 млн тон збожжа з улікам рапсу
Фота з архiва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на раніцу 29 ліпеня, у Беларусі сабрана 4,8 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У тым ліку намалочана звыш 3,77 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1 млн т азімага рапсу. Масавая ўборка гэтай культуры завершана.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу найбольшы ўклад унеслі аграрыі Мінскай (1,2 млн т), Брэсцкай (1,12 млн т) і Гродзенскай (звыш 1 млн т) абласцей.

На нівах прадаўжаюць убіраць яравы ячмень - 74,5 працэнта ад плана, азімае жыта - 64,2 працэнта, пшаніцу - 49,2 працэнта, авёс - 40,6 працэнта, трыцікале - 40 працэнтаў, зернебабовыя - 33,4 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.

Прадаўжаецца церабленне лёну. Выцераблена 31,5 тыс. га, або 70,4 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Травяных кармоў нарыхтавана больш за 3,4 млн т кармавых адзінак - 34,7 працэнта да плана.  Паказчыкі вышэйшыя за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Перад аграрыямі стаіць задача максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. На палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12 млн т арганічных угнаенняў (89,1 працэнта да нарыхтаванага), унесена 2,14 млн т (15,9 працэнта да нарыхтаванага).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі