8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць калійных угнаенняў у ААТ "Беларуськалій" дасягнула рэкорднага паказчыка за ўсю гісторыю прадпрыемства - 10 336,5 тыс. т, што на 48 працэнтаў больш, чым у 2013 годзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
За 2014 год было здабыта 44 990 тыс. т руды. Выпуск грануляваных калійных угнаенняў на флатацыйных фабрыках 1-3РУ склаў 60 працэнтаў ад валавога. Упершыню вытворчасць комплексных угнаенняў дасягнула 181,7 тыс. т.
ААТ "Беларуськалій" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце і экспартуе прадукцыю ў 80 краін.