28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларуськалій" працуе ў планавым рэжыме, з максімальнай загрузкай магутнасцей, такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.
"Усе руднікі і фабрыкі "Беларуськалія" з 19 жніўня аднавілі работу і з 20 жніўня працуюць з максімальнай загрузкай магутнасцей. Аб'ём вытворчасці калійных угнаенняў за бягучы месяц чакаецца большы за 1 млн т, што складзе каля 103 працэнтаў да паказчыка жніўня 2019 года", - гаворыцца ў паведамленні.
Дагаворныя абавязацельствы перад пакупнікамі прадукцыі выконваюцца ў поўным аб'ёме, падкрэслілі на прадпрыемстве.