Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2015

Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная на кітайскім рынку

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская прадукцыя канкурэнтаздольная на кітайскім рынку. Важнасць гэтага адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 22 мая на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт закрануў тэму дыверсіфікацыі беларускага экспарту, у сувязі з чым звярнуў увагу на пашырэнне супрацоўніцтва з Кітаем. Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі важным праведзены трохдзённы дзяржаўны візіт у Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які пацвердзіў зацікаўленасць кітайскага боку ў развіцці ўзаемадзеяння з Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка разам з кітайскім лідарам наведалі Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

"Пад Мінскам ствараецца сучасны прамысловы кластар. Там будуць вытворчасці самых перадавых сусветных кампаній, і не толькі кітайскіх. Там будзе вырабляцца новае пакаленне тавараў і прадукцыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Ніхто не будзе выпускаць прадукцыю ўчарашняга дня - гэта была мая жорсткая ўмова".

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што Сі Цзіньпін, азнаёміўшыся, як рэалізуецца праект будаўніцтва парка, даў даручэнне прадстаўнікам усіх прысутных кітайскіх кампаній неадкладна далучыцца да гэтага праекта.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што некаторыя суседнія дзяржавы з зайздрасцю глядзяць на гэты новы аб'ект, які мае вялікія перспектывы.

"Такім чынам, развеяны сумненні. Мы не памыліліся і зрабілі правільна, пачынаючы гэты праект", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: "Кітай звярнуў увагу на Беларусь і паабяцаў купіць беларускую прадукцыю, якая канкурэнтаздольная на кітайскім рынку, - гэты факт сведчыць аб прадаўжэнні работы па дыверсіфікацыі экспарту".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі