Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2021

Беларуская экспазіцыя прадстаўлена на выстаўцы FoodExpo Qazaqstan

Беларуская экспазіцыя прадстаўлена на выстаўцы FoodExpo Qazaqstan

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на буйнейшым выставачна-кангрэсным мерапрыемстве ў галіне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Казахстана - 23-й цэнтральна-азіяцкай міжнароднай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" (FoodExpo Qazaqstan), якая адкрылася 3 лістапада ў паўднёвай сталіцы краіны - Алматы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У рамках экспазіцыі сваю прадукцыю дэманструюць вядучыя беларускія прадпрыемствы мясаперапрацоўчай і малочнай галіны. "Вытворцы знаёмяць казахстанскіх спажыўцоў з шырокім асартыментам каўбасных вырабаў, сасісак, далікатэсаў, вэнджаніны, вырабаў з субпрадуктаў. Сярод навінак, якія дэманструюцца на стэндзе, - каўбаса ялавічная з чарнаслівам, вэнджаны тар-тар на букавых шчэпках і іншая прадукцыя, - адзначылі ў "Белінтэрэкспа". - Шырока прадстаўлены ключавыя малочныя кампаніі Беларусі. Прадпрыемствы дэманструюць натуральнамалочную прадукцыю, сыры, сухія малочныя прадукты, марожанае, масла, маянэз, напіткі, сухія малочныя кансервы, малочныя згушчаныя кансервы і іншыя прадукты".

У цырымоніі адкрыцця нацыянальнай экспазіцыі Беларусі прынялі ўдзел першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, віцэ-міністр сельскай гаспадаркі Казахстана Рустэм Курманаў, пасол Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін, дырэктар выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП Яўген Увядзенскі.

Ігар Брыло адзначыў важнасць удзелу краіны ў галіновай выстаўцы Казахстана. "Казахстан для нас з'яўляецца адным з асноўных экспартных пратнёраў. Ён займае трэцяе месца па экспарце беларускай прадукцыі пасля Расійскай Федэрацыі і Кітая. Таму для нас вельмі важны гэты рэгіён. І не толькі для паставак беларускай прадукцыі, але і для паставак тавараў казахстанскіх вытворцаў на беларускі рынак", - сказаў ён.

Арганізатары нацыянальнай экспазіцыі Беларусі: БелГПП, Мінсельгасхарч, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа".

23-я цэнтральна-азіяцкая міжнародная выстаўка "Харчовая прамысловасць" (FoodExpo Qazaqstan) - адзіная галіновая выстаўка ў Цэнтральнай Азіі, якая аб'ядноўвае пастаўшчыкоў тэхналогій і абсталявання з вытворцамі, дыстрыб'ютарамі і рэтэйлерамі прадуктаў харчавання і напіткаў. Экспаненты прэзентуюць сваю прадукцыю па ўсіх сегментах харчовай галіны: ад вытворчых ліній і абсталявання да шырокага асартыменту гатовых прадуктаў і напіткаў - кандытарскіх вырабаў, малочнай і мясной прадукцыі, бакалеі, чаю і кавы, а таксама харчовых дабавак і вострых прыпраў. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана, Адміністрацыі Алматы, галіновых саюзаў і асацыяцый.

У экспазіцыях выстаўкі FoodExpo Qazaqstan прымае ўдзел 421 кампанія з 26 краін - Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Інданезіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славеніі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Чэхіі і інш. Нацыянальныя стэнды прадстаўляюць Беларусь, Германія, Інданезія, Нідэрланды, ЗША, Рэспубліка Карэя, а таксама больш за 25 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Выстаўка прадоўжыць работу да 5 лістапада ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі