Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Кст 2017

Беларуская эканоміка за 9 месяцаў выканала гадавы прагноз па ВУП

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка за 9 месяцаў выканала гадавы прагноз па ВУП, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца вынікі работы эканомікі ў студзені-верасні і меры па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па тэмпах росту валавога ўнутранага прадукту выйшлі на ўзровень 101,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта адпавядае гадавому значэнню прагнозу. Агульная сітуацыя ў эканоміцы захоўваецца стабільнай, выконваюцца амаль усе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка", - заявіў Андрэй Кабякоў.

Расце прадукцыйнасць працы па ВУП - 103,2 працэнта за студзень-жнівень. Прадаўжае павялічвацца экспарт. У студзені-жніўні паставілі на экспарт (тавараў і паслуг) на $23 млрд. Гэта на 19,2 працэнта вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт тавараў вырас на 21,1 працэнта, рост назіраецца як за кошт цэнавага фактара (на 15,3 працэнта), так і ў фізічных аб'ёмах (на 5 працэнтаў). Калі не ўлічваць сыравінныя рэсурсы (нафтапрадукты і калій), то па астатніх таварных групах тэмп росту экспарту крыху вышэйшы - 122,6 працэнта. Знешні гандаль збалансаваны. За студзень-жнівень сальда па таварах і паслугах склалася дадатнае ў памеры $478 млн, або 1,4 працэнта да ВУП.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што рост эканомікі забяспечваецца пры захаванні макраэканамічнай стабільнасці. Інфляцыя за 9 месяцаў склала 2,7 працэнта - гэта мінімальны паказчык за ўсю суверэнную гісторыю Беларусі.

Прадоўжылася далейшае патанненне крэдытаў для рэальнага сектара эканомікі. У верасні сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах (для юрыдычных асоб) склала 12,3 працэнта гадавых (у пачатку года яна была 20,8 працэнта). Пры зніжэнні даходнасці на дэпазітным рынку захоўваецца тэндэнцыя росту рублёвых дэпазітаў насельніцтва. За 9 месяцаў яны прыраслі на 11,9 працэнта.

Дадатныя тэндэнцыі ў асноўных галінах эканомікі таксама захаваны. Прамысловая вытворчасць у студзені-верасні павялічылася на 6,1 працэнта. Сельская гаспадарка спрацавала лепш, чым у мінулым годзе на 1,7 працэнта. "Тут важна замацаваць рэзультат і выйсці па годзе на мэтавую задачу ў 102,2 працэнта, як вызначылі ў жніўні", - адзначыў кіраўнік урада.

Нягледзячы на станоўчы агульны рэзультат эканомікі, статыстыка сведчыць, што ўдакладненыя рашэннем Савета Міністраў мэтавыя задачы выканалі не ўсе. У прамысловай вытворчасці адстаюць Мінбудархітэктуры, канцэрны "Беллегпрам" і "Белнафтахім", па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі - крыху не дабралі Брэсцкая і Гомельская вобласці (101,4 працэнта і 100,8 працэнта адпаведна пры задачы 102 працэнты), а таксама Мінская вобласць (101 працэнт пры задачы 101,5 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі