23 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя наведае Тульскую вобласць 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
У склад дэлегацыі ўвойдуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і канцэрна "Беллегпрам", прадстаўнікі бізнес-колаў.
У час візіту члены дэлегацыі сустрэнуцца з губернатарам Тульскай вобласці Аляксеем Дзюміным, наведаюць АТ "Тульскі малочны камбінат". Адбудзецца таксама бізнес-сустрэча прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Тульскай вобласці. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя ўскладзе кветкі ў Магілёўскім скверы Тулы да помніка загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.