27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-венгерскі бізнес-форум і перагаворы паміж дзелавымі коламі дзвюх краін пройдуць 28 верасня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.
Удзельнікі бізнес-форуму разгледзяць перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-венгерскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, правядуць перагаворы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах будаўніцтва, прамысловасці, фінансавання, распрацоўкі інтэрактыўнага праграмнага забеспячэння, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, племянной жывёлагадоўлі, турыстычных паслуг, паставак прадуктаў харчавання, закупкі фанеры і прадуктаў дрэваапрацоўкі, рэалізацыі сельгастэхнікі, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці.
Плануецца, што ў бізнес-форуме прымуць удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Ласла Саба, першы намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Нахаенка.
Мерапрыемствы арганізуюцца БелГПП у рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Венгрыі пад эгідай Венгерскай гандлёва-прамысловай палаты.