4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-турэцкі бізнес-форум, што арганізуецца Нацыянальным цэнтрам маркетынгу сумесна з Асацыяцыяй бізнесменаў Турцыі (ASRIAD), адбудзецца 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ.
У форуме прымуць удзел 13 турэцкіх кампаній, якія спецыялізуюцца на вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, дэталей для аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, мэблі, на аказанні паслуг у сферы грамадскага харчавання, лагістыкі і інш.
Турэцкім бокам абазначана зацікаўленасць як у пастаўках прадукцыі на беларускі рынак, так і ў закупцы шэрага тавараў. У прыватнасці, адзначаны інтарэс ў імпарце мяса, алею, прадукцыі дрэваапрацоўкі.
Беларускім кампаніям, зацікаўленым ва ўдзеле ў форуме, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму або звярнуцца ў нацыянальны цэнтр маркетынгу (+375 17 311 81 16, oms@icetrade.by).
Удзел у форуме з'яўляецца бясплатным.-