22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-італьянскі бізнес-форум пройдзе ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце 23 лютага, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.
У ходзе бізнес-форуму плануецца разгледзець перспектыўныя напрамкі беларуска-італьянскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Таксама будуць праведзены перагаворы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах будаўніцтва, праектавання і развіцця транспартнай інфраструктуры, металаапрацоўкі, лізінгу, фінансавых паслуг, вытворчасці авіяцыйных канструкцый, бурыльных установак, нафтагазавага абсталявання, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых.
У рабоце форуму прымуць удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, статс-сакратар Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Бенедэта Дэла Ведава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін.