Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2019

Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе 24 ліпеня ў Мінску

Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе 24 ліпеня ў Мінску

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Тэгеранскай палатай па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правядуць 24 ліпеня ў Мінску Беларуска-іранскі бізнес-форум, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Праграма бізнес-форуму прадугледжвае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Ірана, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў.

У час форуму будуць разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага дзелавога ўзаемадзеяння. Удзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі іранскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, дэталей і абсталявання для халадзільнікаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання і спецый, тэкстыльнай прамысловасці (пастаўкі персідскіх дываноў).

Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна да 22 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі