Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Кст 2023

Беларуска-кітайскую вытворчасць па выпуску гідраўлічных вузлоў створаць у Жодзіне

Беларуска-кітайскую вытворчасць па выпуску гідраўлічных вузлоў створаць у Жодзіне
Фота групы кампаній БАЗ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскае СП па выпуску гідраўлічных вузлоў створаць у Жодзіне. Паміж ТАА "БАЗДорМаш", Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і кампаніяй СКС "Гідраўлік" (Кітай) падпісана папярэдняе пагадненне па арганізацыі вытворчай пляцоўкі. Аб рэалізацыі праекта карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар ТАА "БАЗДорМаш" Уладзімір Шчурок.

У Жодзіне будуць вырабляць гідраўлічныя вузлы (гідраматоры і гідрапомпы) для машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у ліку якіх БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, "АМКАДОР", "Гомсельмаш", "Лідаграпраммаш". Цяпер такая прадукцыя закупляецца за мяжой. "Магутнасць вытворчасці пакуль не вызначана, вывучаецца патрэбнасць у гідраўлічных вузлах", - адзначыў Уладзімір Шчурок.

На новым прадпрыемстве плануецца стварэнне не менш як 200 рабочых месцаў. У перспектыве колькасць работнікаў можа павялічыцца да 400 чалавек. Плануецца, што імпартазамяшчальная вытворчасць пачне дзейнасць у 2024 годзе, а само СП зарэгіструюць да канца бягучага года. На першым этапе прадукцыя будзе пастаўляцца беларускім прадпрыемствам, а затым магчымы выхад на замежныя рынкі, у прыватнасці, на расійскі.

"Праект значны не толькі для Жодзіна, але і для Беларусі ў цэлым. Падобнай вытворчасці ў рэспубліцы няма", - расказаў Уладзімір Шчурок.

СКС SKS Hydraulic Technology Co., Ltd (Кітай) з'яўляецца высокатэхналагічным прадпрыемствам, якое спецыялізуецца на праектаванні, даследаваннях, вытворчасці і продажы гідраўлічных кампанентаў і частак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі