21 ліпеня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/.
Беларуска-ўкраінскі бізнес-форум адкрыўся ў Кіеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.У час форуму будуць разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзелавых колаў дзвюх краін. Беларускія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі ўкраінскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва ў сферах машынабудавання і прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, энергетыкі і электронікі, будаўніцтва і развіцця інфраструктуры, транспарту, турызму, фармацэўтыкі і іншых.
Плануецца падпісанне двухбаковых кантрактаў і пагадненняў паміж прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі і ўкраінскага бізнесу. Папярэдне, сума кантрактаў складзе не менш як $40 млн.
Таксама запланавана правядзенне кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, на якім плануецца разгляд перспектыўных напрамкаў развіцця беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках функцыянавання ЕАЭС і супрацоўніцтва Украіны з ЕС, абмеркаванне праблемных пытанняў вядзення бізнесу.