Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Чэр 2021

Беларуска-казахстанскі інвестфорум пройдзе 16 чэрвеня ў рэжыме анлайн

Беларуска-казахстанскі інвестфорум пройдзе 16 чэрвеня ў рэжыме анлайн

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-казахстанскі інвестыцыйны форум пройдзе 16 чэрвеня ў рэжыме анлайн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

"Падчас форуму плануецца прадставіць актуальную інфармацыю аб інвестыцыйных магчымасцях Беларусі і Казахстана, перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў", - гаворыцца ў паведамленні БелГПП.

Згодна з праграмай мерапрыемства перад удзельнікамі выступяць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, старшыня Беларускай ГПП Уладзімір Улаховіч, прадстаўнікі камітэта па інвестыцыях МЗС Казахстана, камітэта індустрыяльнага развіцця Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана, камітэта эканомікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, канцэрна "Беллеспаперапрам" і іншыя эксперты.

Арганізатар інвестыцыйнага анлайн-форуму - Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з пасольствам Казахстана ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі