Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2015

Беларуска-карэйскі навуковы форум пройдзе ў лістападзе ў Сеуле

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-карэйскі навуковы форум пройдзе 10-11 лістапада ў Сеуле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"Мэта форуму - развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў навуковай і інавацыйнай сферах, устанаўленне новых дзелавых кантактаў. Акрамя таго, бакі плануюць разгледзець перспектыўныя напрамкі сумеснай работы, а таксама спосабы пашырэння тэхналогій і прасоўвання навукаёмістай прадукцыі розных галін абедзвюх краін на знешнія рынкі", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ адзначылі, што ў ходзе форуму прадугледжваецца правядзенне пленарнага пасяджэння "Навука. Інавацыі. Вытворчасць" і навуковых секцый (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, біятэхналогіі). Удзельнікі і госці наведаюць таксама навуковыя, навукова-вытворчыя арганізацыі і ўніверсітэты.

Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Рэспублікі Карэя, Нацыянальны даследчы фонд Карэі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларуска-карэйскі цэнтр па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі